У польскім населеным пункце Рэдзікава 13-га лістапада афіцыйна адкрылі базу супрацьракетнай абароны ЗША. Гэта першы пастаянны аб’ект амерыканскіх узброеных сіл на польскай тэрыторыі. Значэнне базы для рэгіёна, Украіны і Беларусі ацаніў кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:
– Першая такая база адназначна сведчыць пра стратэгічнае партнёрства паміж Польшчай і Злучанымі Штатамі. Яно сведчыць пра тое, што Польшча пад супрацьракетным парасолем. Гэта будзе толькі ўзмацняцца. Гэта адназначна ўплывае на падзел сіл у Балта-Чарнаморскім рэгіёне. Побач Калінінград, дзе носьбіты ракет і праўдападобна ядзерная зброя. Побач Пецярбург ды іншыя гарады, у тым ліку побач Беларусь. Таму канешне гэта ўзмацняе абарону еўрапейскага кантыненту.
Вядома, што ўстаноўка Aegis Ashore і перахопнікі SM-3 Block 2A на базе прызначаныя для павышэння абараназдольнасці краін NATO і зніжэння пагрозы ракетнага нападу, у тым ліку з боку РФ. Адкрыццё базы лічыцца важным крокам ва ўмацаванні бяспекі і незалежнасці рэгіёну, што падкрэсліў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Беларускае Радыё Рацыя