BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Максім Плешко: Працяг узурпацыі ўлады Лукашэнкам – пагроза для Украіны і для самой Беларусі

У Беларусі адбыліся так званыя прэзідэнцкія выбары. Без канкурэнцыі і свабоды слова Лукашэнка “набраў” 86,8% галасоў.

Як адзначае кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко, захаванне рэжыму Лукашэнкі нясе сур’ёзныя рызыкі як для Украіны, так і для самой Беларусі:

Захаванне Лукашэнкам улады і ўмацаванне яго рэжыму нясе некалькі выклікаў для Украіны. Першае, надалей будзе замацаванне расейскіх войскаў і камандавання над Беларуссю, надалей будзе выкарыстанне беларускага ВПК для расейскай арміі, і Расея ізноў будзе рыхтавацца для новага паходу на Украіну, або на краіны Балтыі ці Польшчу. Новыя рызыкі гібрыдных атак супраць Украіны. І як Лукашэнка застанецца надоўга, то гэта паспрыяе паступоваму знікненню Беларусі наогул як народу і як дзяржавы да поўнага паглынання Расеяй.  Што з’яўляецца абсалютна не ў інтарэсах Украіны, бо ў інтарэсах Украіны – незалежная дэмакратычная Беларусь.

Сам Максім Плешко, які і многія палітычныя эксперты, адзначае, што Лукашэнка арганізаваў “выбары” загадзя, каб зафіксаваць сябе ва ўладзе да інаўгурацыі Дональда Трампа і магчымых перамоваў па Украіне. Але яго роля ў гэтай вайне відавочная — ён не міратворац, а суагрэсар, які даў Расеі тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя