16-га снежня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч заявіў, што Менск прэтэндуе на “месца за сталом мірных перагавораў па Украіне” і што Беларусь хоча атрымаць “гарантыі бяспекі”. У адказ МЗС Украіны рэзка адрэагавала і нагадала, што
Беларусь з’яўляецца саўдзельнікам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Сітуацыю каментуе кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:
– Лукашэнка цягам апошніх некалькіх месяцаў вядзе танец з бубнамі, які скіраваны на тое, каб пры мірных перагаворах быць суб’ектам. Выбары мы асобна ўзгадаем, але ён праводзіць іх таму, што ён думае, што гэта зробіць яго больш легітымным. Да інаўгурацыі Трампа і да ўдзелу і мірных перамоваў. Але міністэрства замежных спраў Украіны адказала даволі рэзка на гэтыя спробы Лукашэнкі і яго рэжыму. Лукашэнку трэба вызначыцца. Калі ён хоча на мірныя перамовы, то яму трэба вызначыцца, у ролі каго? У ролі суагрэсара, ці ты ахвяра?
Вядома, што ў МЗС Украіны таксама падкрэслілі, што рэжым Беларусі стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання Расеі ва Украіну, насуперак частцы другой артыкула 18 уласнай Канстытуцыі, які выключае агрэсію краіны са сваёй тэрыторыі ў адносінах да іншых дзяржаў.
Беарускае Радыё Рацыя






