BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вострае пытанне – права Украіны наносіць удары па Беларусі”

У Кіеве завяршыўся Форум Астрожскіх, дзе беларускія і ўкраінскія эксперты, палітыкі і медыя абмяркоўвалі шляхі вырашэння ключавых праблем у двухбаковых стасунках. Так украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка заявіў, што Украіна мае права пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі.

Сітуацыю каментуе ўдзельнік Форума, кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко:

– Юрыдычна гэта суагрэсар, там ёсць вайсковыя цэлі, якія нам пагражаюць. Беларускія вайсковыя прадпрыемствы на поўную загрузку працуюць, нават у начныя змены, на расейскую ВПК. Рамантуючы тэхніку, беларуская эканоміка актыўна працуе на вайну супраць Украіны. Гэта відавочна, што ёсць легітымнай цэллю.

– Ва Украіне сітуацыя стабільная на мяжы, нам не патрэбная новая кропка напружання, гэта не ў нашых стратэгічных інтарэсах. Давайце будзем сумленнымі, зараз гэта не патрэбна, але сітуацыя, якая ёсць, можа быць легітымнай.

Падчас Форуму Астрожскіх у Кіеве былі таксама абмеркаваны пытанні бяспекі, сацыяльнай палітыкі, культуры і іншых сфераў. Таксама  была абмеркавана перспектыва двухбаковага стратэгічнага дыялогу і  ўключэння Беларусі ва «Украінскую формулу міра».

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook