BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Максімальныя інтарэсы Лукашэнкі — зняцце санкцый”

Пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі 14-га кастрычніка пра гатовасць «заключыць вялікую здзелку з ЗША» палітолаг Аляксандр Фрыдман адзначае, што галоўная мэта гэтай рыторыкі — не рэальная нармалізацыя адносін, а палітычны гандаль санкцыямі і спроба прымусіць Вашынгтон уплываць на пазіцыю Еўрапейскага саюза:

Аляксандр Фрыдман. Фота: malanka.media
Аляксандр Фрыдман. Фота: malanka.media

– Пажаданне Лукашэнкі – гэта вызваленне палітвязняў на абмен амерыканскіх санкцый. Бо амерыканцы паўплывалі на сваіх еўрапейскіх партнёраў, каб былі знятыя таксама і еўрапейскія санкцыі. Дзейнічаць у магчымых мірных перамовах вакол Украіны, атрымаць гарантыі свайму рэжыму. У гэтым выпадку вызваліць палітвязняў, нейкія амністыя. Пра нейкую грунтоўную, сур’ёзную змену рэжыму ў Беларусі, відавочна, гаворка не ідзе.

Заява Лукашэнкі пра «вялікую здзелку з ЗША» адбылася на фоне масавых затрыманняў у Беларусі, у тым ліку сваякоў палітвязняў (такіх як жонка Мікалая Статкевіча, маці Паўла Севярынца) і асобаў, звязаных з праектам маніторынгу «Беларускі Гаюн». Паводле інфармацыі МЗС Украіны, затрыманні ў межах апошняй справы маюць за мэту стварэнне абменнага механізму, які Менск зможа выкарыстаць у магчымых перамовах з Захадам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя