BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Малдова больш не будзе чальцом СНД

Малдова больш не будзе чальцом СНД.  Улады краіны запусцілі  працэс дэнансацыі ўстаноўчых дакументаў арганізацыі. Завяршыцца ён да сярэдзіны будучага года.

«Працэс ужо пачаўся. Да пачатку новай сесіі парламенту дакументы аб дэнансацыі гэтых пагадненняў паступяць да заканадаўцаў».  Пра пачатак дэнансацыі базавых пагадненняў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў – то бок  фармальны выхад Малдовы з СНД сказаў «Радыё Малдова» Міністр замежных справаў Малдовы Міхай Папшой .

У пазамінулым годзе прэзідэнт  Малдовы Мая Санду  паабяцала ўнесці ў Канстытуцыю палажэнне пра еўраінтэграцыю. Да гэтага на рэферэндуме інтэграцыя ў ЭЗ набрала  больш 50% галасоў.

Ад 2022 года Малдова, як і Украіна, з’яўляецца кандыдатам на далучэнне да Еўразвязу. Далучэнню Малдовы перашкаджае існаванне самаабвешчанага Прыднястроўя – сепаратысцкага рэгіёну на ўсходзе краіны, у якім прысутнічаюць расейскія войскі. У пачатку 2025 года Расея часова пакінула Прыднястроўе без газу.

Беларускае Радыё Рацыя