BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Малдова крочыць у Еўропу…»

Спадарыня Мая Санду, якая змагалася за пераабранне, перамагла былога генеральнага пракурора Аляксандра Стаяноглу, вылучанага прарасейскімі сацыялістамі. Мая Санду мае 55,36 працэнта, пасля падліку 99,7 працэнта галасоў.

Фота: © EPA/ DUMITRU DORU

            Мая Санду другі раз перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове.  «Вы далі ўрок дэмакратыі», — сказала сваім выбаршчыкам Санду, якая галоўнай мэтай свайго ўрада называе імкненне Малдовы ў ЕЗ і больш цесныя кантакты з Захадам.

Яе апанент, кандыдат ад прарасейскай Сацыялістычнай партыі Аляксандр Стаянагла заклікаў усіх «захоўваць спакой». «Дэмакратыя — гэта перш за ўсё сталасць перад абліччам вынікаў», — заявіў ён.

            Ніхто не прайграў, запэўніла яна, звяртаючыся да прыхільнікаў свайго суперніка Аляксандра Стаяноглы. Яна паабяцала, што мае намер быць «прэзідэнтам усіх».

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў ва ўмовах надзвычай высокай напружанасці з-за, як заяўляюць улады, масавага ўмяшання ў выбары Расеі. У той жа час гэта былі выбары, якія характарызаваліся рэкорднай мабілізацыяй і яўкай – як у краіне, так і за мяжой, дзе галасавала дыяспара.

У нацыянальных камітэтах Стаяногла перамог з 51,19 працэнта галасоў. Галасы шматлікай празаходняй малдаўскай дыяспары пераважылі на карысць Санду.

            У 2020 годзе Мая Санду перамагла лідара сацыялістаў Ігара Дадона ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

“Малдова, ты перамагла. Сёння вы далі ўрок дэмакратыі, які варта запісаць у падручнікі гісторыі”, – сказала Санду, калі няпоўныя вынікі выбараў далі ёй 54 працэнты. “Сёння вы выратавалі Малдову”, – дадала яна, звяртаючыся да сваіх выбаршчыкаў.

У першым туры выбараў 20 кастрычніка Санду набрала 42,45 працэнта галасоў, а Стаяногла – амаль 26 працэнтаў.

            Санду, якую падтрымлівае Партыя дзеянняў і салідарнасці (ПАС), у якасці галоўнай мэты свайго ўрада называе імкненне Малдовы да ЕЕ і больш цесныя кантакты з Захадам.

Стаяногла ўдзельнічаў у выбарах як кандыдат ад прарасейскай сацыялістычнай партыі. Падчас кампаніі ён пазіцыянаваў сябе як праеўрапейскага кандыдата, заклікаючы пры гэтым да добрых стасункаў з Расеяй. Санду назвала яго «траянскім канём» Расеі, а большасць экспертаў лічыць Стаянаглу «кандыдатам Масквы» ў цяперашняй кампаніі. Сам ён заяўляў, што апалітычны і хоча быць «прэзідэнтам усіх».

         Віншаванні з-за мяжы

Анджэй Дуда  павіншаваў Санду

«Ваша перамога — відавочны знак таго, што месца Малдовы — у дэмакратычнай і адзінай Еўропе, ніякія знешнія сілы гэтага не зменяць», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Раней, у нядзелю ўвечары, вынікі выбараў у Малдове пракаментаваў і прэм’ер-міністр Дональд Туск. 

«Нягледзячы на ​​агрэсіўнае і масавае ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў Малдове, Мая Санду, хутчэй за ўсё, перамагла фаварыта Масквы. Будзем спадзявацца, што гэтая тэндэнцыя захаваецца ў бліжэйшыя дні і месяцы таксама ў іншых краінах», — напісаў ён у X.

Зяленскі павіншаваў Санду з перамогай на выбарах

«Віншую Маю Санду з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове. Украіна падтрымлівае еўрапейскі выбар малдаўскага народа і гатовая супрацоўнічаць для ўмацавання нашага партнёрства», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі звярнулася да Маі Санду

Прэзідэнт дадала, што прадстаўнікі грузінскай дыяспары, якая налічвае каля мільёна чалавек, маюць абмежаваныя выбарчыя магчымасці. Да галасавання «дапусцілі» толькі 34 тысячы з іх, – сказала яна, маючы на ​​ўвазе парламенцкія выбары ў Грузіі, якія адбыліся 26 кастрычніка.

«Ваша перамога — наша перамога», — напісала ў панядзелак прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

Зурабішвілі заявіла, што выбары ў Малдове — «лепшае «сведчанне» скрадзеных выбараў у Грузіі». «Нягледзячы на ​​падобнае ўмяшальніцтва з боку Расеі і масавыя фальсіфікацыі, Малдову выратавалі 300 тысяч выбаршчыкаў з дыяспары», — падкрэсліла яна.

 Малдова ў Еўропу, а Грузія…

            Падчас нядаўняга реферэндума 20 кастрычніка, які праходзіў разам з першым турам прэзідэнцкіх выбараў, толькі крыху больш за палову  малдаван было за еўраінтэграцыяй, але было.

І тады яўка была ніжэйшая, чым у першым туры. Тут вырашальным быў голас дыяспары.

Паралелі з Грузіяй.

            Праўда, у Грузіі былі гэта парламенцкія выбары, у Малдове – прэзідэнцкія, але малдаўская дыяспара прагаласавала, каля 300  участкаў за мяжой і 300 тысяч галасуючых ў 37 краінах, у тым ліку і сепаратыстычнага Прыднястоў’я. (У Грузіі таксама 2 рэгіёны Аджарыя і Паўднёвая Асетыя аб’яўленыя незалежнымі ад Тбілісі).

 Малдаўская дыяспара гэта каля аднаго мільёна грамадзян краіны, грузінская таксама.

Аднак грузінскіх галасоў з-за мяжы было ўсяго 34 тысячы (бо паводле грузінскай прэзідэнткі «не дапусцілі» дыяспары. Але гэта не абазначае, што шансаў уступлення Грузіі у Еўразвяз няма. Шлях толькі можа быць даўжэйшы, чым для Малдовы. Але ёсць.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя