Еўразвяз разглядае магчымасць раздзяліць Малдову і Украіну ў працэсе ўступлення ў гэтае міждзяржаўнае аб’яднанне.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння Марта Кос заявіла ў інтэрв’ю Europa Libera Moldova, што ЕЗ можа разгледзець варыянт працягу перамоваў аб уступленні Малдовы асобна ад Украіны ўжо ў чэрвені. Прычына – супраціў Венгрыі інтэграцыі Украіны ў Еўразвяз.
Са слоў Кос, Малдова можа стаць сябрам ЕЗ да канца яе мандата ў 2029 годзе. Яна падкрэсліла, што Украіна выканала ўсе патрабаванні, але Будапешт працягвае вылучаць новыя ўмовы.






