BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Малдова разглядае магчымасць прадастаўлення грамадзянства некаторым беларусам

Як паведамляе дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька, падчас сустрэчы з Міхаем Папшоем, міністрам замежных спраў Малдовы, беларуская дэлегацыя на пленуме Еўрапейскай народнай партыі, што зараз праходзіць у Іспаніі, абмеркавала сітуацыю аб інтэграцыі беларусаў у Малдове.

Міністр заверыў, што ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб прадстаўленні грамадзянства Малдовы некаторым беларусам. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Парламенцкі».

Паводле Лябедзькі, “там будуць і вядомыя імёны, і не вельмі. Але гэта вельмі важнае рашэнне малдаўскіх сяброў, якія пацвярджаюць наяўнасць волі ісці насустрач беларусам».