20 кастрычніка 2024 года ў Рэспубліцы Малдова адбудуцца прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб еўраінтэграцыі.
Размовы пра адзінага кандыдата ад апазіцыі скончыліся безвынікова – у прэзідэнцкай гонцы возьмуць удзел некалькі кандыдатаў з прарасейскімі настроямі.
Мая Санду, якая з’яўляецца сапраўдным лідарам кіруючай Партыі дзеянняў і салідарнасці (PAS) і ўсяго кіруючага лагера, завяршае свой першы тэрмін і мае шанец на другі.
Прарасейская апазіцыя не скансалідавалася, што змяншае яе шанцы на поспех на выбарах. Адначасова з выбарамі адбудзецца рэферэндум аб унясенні ў канстытуцыю еўраінтэграцыі як стратэгічнай мэты краіны. Сумяшчэнне абодвух галасоў заклікана мабілізаваць празаходні электарат. Верагодны поспех праеўрапейскага варыянту ўмацуе цяперашні курс Малдовы, які ставіцца пад сумнеў прарасейскімі групамі.
Але апазіцыя раз’яднаная
Галоўным канкурэнтам Санду, які можа разлічваць на 11% падтрымкі, будзе фармальна незалежны Аляксандр Стаяногла — былы генпракурор з Гагаузіі, звольнены па ініцыятыве Санду ў 2023 годзе. Ён абяцае аднавіць «сапраўдную справядлівасць» і захаваць нейтралітэт краіны. Хаця ён сцвярджае, што падтрымлівае інтэграцыю з ЕЗ, але ён таксама ставіць пад сумнеў яе сэнс, маніпулюючы прыкладамі яе выдаткаў і выгод. Ён не падпадае пад уплыў Расеі і сцвярджае, што не быў там больш за 10 гадоў. Перавагай Стаяногла з’яўляецца падтрымка Партыі сацыялістаў (ПСРМ), другой сілы ў парламенце. Яе лідар, былы прэзідэнт Ігар Дадон не з’яўляецца кандыдатам, хоць, паводле апытанняў, ён быў бы галоўным супернікам Санду.
У сваю чаргу блок Санду лічыць, што зліццё галасоў заклікана мабілізаваць празаходні электарат, расчараваны тэмпамі рэформаў. Такім чынам, Санду і ПАС прадстаўляюць рэферэндум як фактычнае галасаванне за ўступленне, якое ўрад абвяшчае да 2030 г.
Паводле iData, пры яўцы 67% – 46% хочуць прагаласаваць «за», 39% «супраць», 13% рэспандэнтаў вагаюцца. Фактычны вынік мог бы быць значна лепшым з мабілізацыяй дыяспары. Інтэнсіфікацыя візітаў лідараў ЕЗ у жніўні і верасні таксама дала пасыл краіне – і не толькі жыхарам Малдовы. Кішынёў наведалі, між іншым, прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Румыніі, канцлер Германіі, прэм’ер-міністры Польшчы, Люксембурга і Грэцыі.
Там таксама прайшоў 5-ы выпуск Платформы падтрымкі Малдовы – форуму больш чым 60 заходніх краін і міжнародных арганізацый, якія прапанавалі 380 мільёнаў еўра на падтрымку рэформаў.
Пры гэтым Расея спрабуе паўплываць на вынікі, што відаць дарэчы ў сепаратысцкім «Прыднястроў’і», быццам яны таксама хочуць мець уплыў на выбары малдаван, але легальнай улады Малдовы Ціраспаль (сталіца серапаратыстаў) – не прызнае.
Праеўрапейскі рэферэндум – якое мае ён значэнне?
Па ініцыятыве Санду разам з прэзідэнцкімі выбарамі пройдзе рэферэндум аб змене канстытуцыі. Гаворка ідзе пра даданне ў прэамбулу «еўрапейскай ідэнтычнасці нацыі» і інтэграцыі з ЕЗ як стратэгічнай мэты Малдовы, а таксама пра раздзел, які вызначае, што дамовы ЕЗ будуць прымацца арганічнымі законамі, гэта значыць галасамі большасьці галасоў. 51 з 101 дэпутата.
Гэта азначае, што будучая дамова аб далучэнні не запатрабуе дадатковага рэферэндуму. Санду і ПАС сцвярджаюць, што папраўка гарантуе, што Малдова захавае свой курс нават пасля таго, як да ўлады прыйдуць групы, варожыя ЕЗ.І гэты сцэнар можа ажыццявіцца пасля парламенцкіх выбараў у наступным годзе, на якіх ПАС, верагодна, не атрымае самастойнай большасці.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя