BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Малгажата Гасеўска: Словы Яны Пачобут дакладна перадаюць пасланне Анджэя

У Еўрапейскім парламенце, у Страсбургу, адбылася цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі «Сахарава за свабоду думкі 2025», прысвечанай ахове правоў чалавека і свабоды слова.

Сярод лаўрэатаў — беларускі журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут, прадстаўлены на цырымоніі сваёй дачкой Янай Пачобут.

Кажа ўдзельніца мерапрыемства, кіраўніца дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю, еврадэпутат Малгажата Гасеўска:

– На вялікі жаль, не змог Анджэй асабіста атрымаць узнагароду, якую заслужыў сваёй шматгадовай дзейнасцю. Але выдатна і годна рэпрэзентавала яго дачка. У сваім выступе закранула усё тое, што паведаміў бы сёння Анджэй. Ён не змагаўся за сябе, ён змагаўся за іншых. І менавіта пра гэтага гаварыла яго дачка ў Еўрапейскім парламенце.

Гасеўска таксама запэўніла, што Еўрапейскі звяз працягне садзейнічаць вызваленню палітвязняў у Беларусі, заклікаючы да больш сістэмнага і эфектыўнага падыходу ў гэтай працы:

– Далей ў Еўрапейскім парламенце і ў розных іншых фарматах трэба размаўляць, у тым ліку і з амерыканскім бокам, каб Анджэй быў на штандарах розных размоў і розных абмеркаванняў. І калі размаўляць з Беларуссю, то толькі пасля вызвалення ўсіх палітычных вязняў.

На думку Гасеўскай, цырымонія у Страсбургу падкрэсліла міжнародную салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі, журналістамі і праваабаронцамі, а таксама ролю Еўрапейскага парламента ў абароне правоў чалавека свабоды слова ў аўтарытарных краінах.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя