На выбарах мэра Нью-Ёрка перамогу атрымаў 34-гадовы прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Захран Мамдані — першы мусульманін, які зойме гэтую пасаду. Яго лева-сацыялістычная праграма прадугледжвае замарожванне арэнднай платы, бясплатныя аўтобусы і дзяржаўныя дзіцячыя садкі.

Дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі у каментары адзначае, што перамога Мамдані можа мець непасрэдныя наступствы і для беларусаў, якія шукаюць прытулку ў ЗША:
-Мамдані будзе неяк супрацьстаяць іміграцыйнай палітыцы Дональда Трампа, перашкаджаць дзейнасці дзяржаўных іміграцыйных агенцтваў, якія зараз масава займаюцца дэпартацыямі. І беларусы, якія зараз чакаюць нейкай легалізацыі, пацверджання свайго статусу, могуць на сваіх кейсах адчуць наступствы бягучага супрацьстаяння, ці будзе палітыка Мамдані паспяховай, ці зможа ён адстойваць інтарэсы жыхароў Нью-Ёрка, нават тых, хто зараз чакае прытулку.
Разам з тым, дарадца выказаў занепакоенасць лёсам яўрэйскай дыяспары, якая традыцыйна мае моцныя пазіцыі ў Нью-Ёрку. У разлік эксперта трапіў і нядаўні заклік міністра па справах дыяспары Аміхая Шыклі да пераезду яўрэяў у Ізраіль, што выглядае трывожным сігналам.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





