На хвалі важных зменаў у польскім заканадаўстве, якія тычацца нацыянальных і этнічных меншасцяў, сёння наш Госць Рацыі — намеснік Прэзідэнта горада Беластока Марэк Масальскі, з якім пагаварылі пра практычныя наступствы нядаўняй новай рэдакцыі Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях, ухваленай польскім парламентам.

Ці прынясе гэта рэальныя змены ў прадстаўленні меншасцяў у дзяржаўных інстытуцыях? Як да новых магчымасцяў могуць падрыхтавацца прадстаўнікі беларускіх колаў на Падляшшы, у тым ліку і дыяспара? І ці гатовы сам Беласток — горад з багатай шматкультурнай традыцыяй — стаць прыкладам падтрымкі дыялогу і інклюзіі?
Абмяркуем разам, якія магчымасці адкрываюцца, якія выклікі застаюцца і якую ролю можа адыграць самакіраванне ў фармаванні гарадской палітыкі, якая шануе разнастайнасць.
РР: Як на ваша разуменне, як прадстаўніка гарадскіх уладаў, што даюць гэтыя новыя змены ў закон нацыянальных меншасцяў?
Марэк Масальскі: Гэта новыя змена ў законе. Думаю, што гэта пачатак больш істотных зменаў закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці. Яны далі б новыя магчымасці асобам, якія з’яўляцца сябрамі супольнай камісіі ўраду і недзяржаўных арганізацый. У Сейме будзе створаны сакратарыят і бюро для абслугі арганізацый меншасцяў. Дзякуючы гэтаму, прадстаўнікі арганізацый нацыянальных і этнічных меншасцяў мелі б адміністрацыйную адзінку для падрыхтоўкі дакументаў, але таксама для юрыдычнай дапамогі і іншай дапамогі. Ва ўрадавай камісіі ёсць два прадстаўнікі беларускай меншасці Славамір Іванюк з Беластоку і Ігар Лукашук з Гайнаўкі. Яны могуць спрыяць беларускім недзяржаўным арганізацыя з Падляшша.
РР: Ці можа гарадское самакіраванне спрыяць гэтаму працэсу? Што можна зрабіць? Можа нейкія супольныя праекты? Бо першым праблемным пытанне ў беларусаў з’яўляецца адукацыя – і беларускай нацыянальнай меншасці, і беларускай дыяспары.
Марэк Масальскі: Горад Беласток адкрыты для жыхароў, якія належаць да нацыянальных меншасцяў. Урад горада падтрымлівае розныя ініцыятывы, у тым ліку фінансава, – прадстаўляем памяшканне для дзейнасці, для розных спатканняў, імпрэзаў. Ну і, зразумела, для адукацыі. У пачатковай школе №4 у Беластоку ёсць класы з беларускай мовай і яны функцыянуюць ужо шмат гадоў. Скіраваны галоўным чынам да традыцыйнай беларускай меншасці, якая пражыве ў Беластоку. Згодна закону, наколькі я арыентуюся, гэтым не могуць карыстацца дзеці беларускай дыяспары. Але ёсць мажлівасць, каб далучыць гэтых дзяцей да адукацыйнай сістэмы. Ёсць яшчэ дзіцячы садок №14 у Беластоку, у якім існуюць беларускія групы. Там могуць быць дзеці беларусаў і з меншасці і з дыяспары.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






