У Беларусі 26 студзеня 2025 году адбыліся так званыя «прэзідэнцкія» выбары. І за Лукашэнку налічылі нібыта больш за 80% галасоў выбаршчыкаў.

Чаму так адбылося каментуе Прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава
— Гэта страх, і тое, што рэжым зараз робіць вельмі добра, — ён стварае такое адчуванне недаверу аднаго да аднаго і такім чынам спрабуе разбурыць гэтае грамадства з розных бакоў. Гэта працуе, але поўнасцю знішчыць сувязь паміж людзьмі я не веру, што магчыма між беларусамі. Таму што мы, як верылі, як трымаліся адна за аднаго ў розных выпадках — у гісторыі, у войнах, — мы заўсёды абапіраліся на гэтае грамадства, на сяброўства, на блізкіх, на сям’ю.
На думку Маргарыты у Беларусі да сённяшняга дня захоўваецца салідарнасць:
— Салідарнасць у супольнасці беларусаў ёсць, была і будзе заўсёды. Гэта маё асабістае меркаванне, што беларусы як грамадства, як культурная адзінка, заўсёды радыя дапамагаць адно аднаму. І для мяне гэта пра салідарнасць, пра тое, што калі мы трапім у нейкую сітуацыю, калі нам патрэбна помач, дзяржава не можа на гэта ўплываць, а на грамадства можна разлічваць ва ўсіх выпадках
Маргарыта Ворыхава наведала Беласток некалькі дзён таму з лекцыяй пра тое, як бары станавіліся цэнтрамі рэвалюцый, ідэй і палітычнага ўплыву.
Беларускае Радыё Рацыя






