Генеральны сакратар НАТА і абраны прэзідэнт ЗША абмеркавалі шэраг праблемаў глабальнай бяспекі.

Фота з сайта Альянсу.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ сустрэўся з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведамляецца на сайце Альянсу.
Адзначаецца, што сустрэча адбылася ў Палм-Біч (штат Фларыда), дзе размешчаны маёнтак Трампа. Бакі абмеркавалі шэраг праблем глабальнай бяспекі, з якімі сутыкаецца НАТА.
Паводле паведамлення, Рутэ і яго каманда таксама сустрэліся з кангрэсменам Майкам Волцам і членамі групы нацыянальнай бяспекі абранага кіраўніка Белага дома.
Раней Рутэ выказаў упэўненасць у тым, што новаабраны амерыканскі прэзідэнт разумее важнасць сяброўства ЗША ў НАТА.






