BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марк Рутэ заняў пасаду генсакратара НАТА

Былы прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ афіцыйна заняў пасаду генеральнага сакратара НАТА, паведамляе Reuters.

Fоtо: AFP/Scanpix/LETA

Енс Столтэнберг перадаў яму мандат на адкрыцці Паўночнаатлантычнай рады ў штаб-кватэры арганізацыі.

У сваім развітальным слове Столтэнберг адзначыў, што за дзесяць гадоў яго знаходжання на пасадзе генеральнага сакратара альянс прарабіў вялікі шлях развіцця. Былі прыняты чатыры новыя члены. Была значна павялічана колькасць сілы хуткага рэагавання, 23 дзяржавы выканалі нарматыў па расходах на абарону не менш як 2 працэнты ВУП.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце арганізацыі, 30 верасня вайсковы камітэт альянсу афіцыйна прыняў адстаўку Енса Столтэнбэрга, які ачольваў арганізацыю з 2014 году.

Енс Столтэнбэрг падзякаваў вайсковаму камітэту за «цяжкую працу і супрацу апошнія 10 гадоў».

«NATO цяпер большае, мацнейшае і больш, чым калі-небудзь, гатовае супрацьстаяць любым выклікам. Для мяне было сапраўднай прывілеяй працаваць у якасці генеральнага сакратара ў цесным кантакце з вайсковым камітэтам, начальнікамі ўзброеных сіл краін Альянсу і вайсковымі прадстаўнікамі. Як бы ні было сумна ісці ў адстаўку, устойлівасць і сіла NATO залежаць не ад асобных людзей, а ад калектыву», — заявіў Енс Столтэнбэрг.