BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марка Рубіа аб’явіў аб закрыцці 83% праграм USAID

Кіраўнік Дзярждэпартаменту ЗША Марка Рубіа абʼявіў аб закрыцьці 83% праграм Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID). Аб гэтым ён напісаў у сацыяльнай сетцы X (былы Twitter).

Фота: EPA/JIM LO SCALZO /PAP

Рашэнне, паводле яго, прынята па выніках шасцітыднёвай праверкі.

«У рамках 5200 кантрактаў, якія зараз адмяняюцца, дзясяткі мільярдаў даляраў былі выдаткаваныя такім чынам, што не паслужылі (а ў некаторых выпадках нават нашкодзілі) асноўным нацыянальным інтарэсам ЗША», — напісаў ён.

Пасля кансультацый з Кангрэсам Дзярждэпартамент мае намер больш эфэктыўна кіраваць астатнімі праграмамі — гэта каля 1000 праграм, адзначыў Рубіа.

У канцы лютага адміністрацыя Дональда Трампа заявіла аб спыненні больш як 90% дапамогі замежным дзяржавам праз USAID. Паведамлялася, што агулам амерыканскія ўлады спынілі дзеянне каля 5800 грантаў, а больш за 500 грантаў USAID захаваліся.

У пачатку сакавіка Вярхоўны суд ЗША адмовіўся задаволіць запыт уладаў аб замарожванні каля 2 мільярдаў даляраў, якія павінныя быць выплачаныя замежным арганізацыям праз USAID за ўжо выкананыя праекты.

USAID — незалежнае амерыканскае ўрадавае агенцтва, створанае Кангрэсам у 1961 годзе і якое налічвае каля 10 тысяч супрацоўнікаў па ўсім свеце, паведамляе svaboda.org.