У Варшаве адбылося шэсце, прымеркаванае да гадавіны выбараў у Беларусі 2020-га года. Падчас яго актывісты прайшліся па вуліцах польскай сталіцы, пачулі прамовы палітыкаў і грамадскіх дзячаў, а таксама далучыліся да выканання знакамітых беларускіх песень разам з артыстамі.
“Мы рады, што нашую акцыю падтрымала так шмат людзей”, – распавёў выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Баркоўскі.
– Было вельмі прыемна бачыць столькі адважных беларусаў і беларусак, якія прыйшлі на Марш, нягледзячы на тое, што на іх увесь час накатваліся гэтыя інфармацыйныя хвалі з пагрозамі з боку рэжыму. Але людзі знаходзілі ў сябе сілы, знаходзілі магчымасці, і было бачна, што гэта атмасфера людзей, якія не здаліся, якія не дэпрэсуюць праз тое, што перамога аказалася не такой хуткай, як ім раней падавалася. Гэта людзі, якія ведаюць, за што яны выходзяць, ведаюць, чаму ім варта за гэта выходзіць, і разумеюць, што ўсё залежыць у першую чаргу ад іх саміх.
З прамовамі падчас шэсця выступілі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Арцём Брухан, Павел Баркоўскі, Антаніна Канавалава і іншыя.
Цалкам матэрыял:
***
Беларусы сабраліся на плошчы маршала Юзафа Пілсудскага ў Варшаве і разам са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі прайшліся вуліцамі Варшавы.

Святлана Ціханоўская
Пасля маршу Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім беларусам.
– 2020 змяніў нас назаўджы. Мы змяніліся. Беларусь змянілася. Але той дух 20-га жыве ў нас. І мы яго пранеслі праз усе гэтыя гады. І сёння, у пятую гадавіну, беларусы зноў выйшлі на вуліцу. У Варшаве і ў Вільні, у Хельсінкі і ў Лондане, у Нью-Ёрку, у Цюрыху, а таксама ў іншых гарадах свету. Я сама была побач з беларусамі на Маршы ў Варшаве. Мы прайшлі па вуліцах горада разам. Гэта было так натхняльна. Я зноў адчула гэты настрой і баявы дух. Дзякуй кожнаму, хто крок за крокам нешта робіць для Беларусі. Дзякуй вам! Жыве Беларусь!








Яна Шостак

“Дзяўчына-крык” Яна Шостак








Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч

У час канцэрту

Выступае Валярына Кустава

Выступае Юры Стыльскі

Выступаюць Алена Жалудок і Дзмітры Есяневіч
Беларускае Радыё Рацыя






