BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маршалак Падляшскага ваяводства сустрэўся з Паўлам Латушкам

Супраца паміж самаўрадам ваяводства і беларускай меншасцю, а таксама развіццё Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку — такімі былі галоўныя тэмы сустрэчы маршалка Падляшскага ваяводства Лукаша Пракорыма з Паўлам Латушкам – намеснік кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай. Яна адбылася ў панядзелак, 13 траўня, у Маршалкоўскай управе.

Лукаш Пракорым, вітаючы аднаго з лідараў беларускай апазіцыі, падкрэсліў, што справы беларускай меншасці заўсёды былі для яго вельмі важныя. Паводле яго слоў, ён даказаў гэта, займаючы сваю папярэднюю пасаду старшыні Рады горада Беластока.

І надалей гэтая справа будзе для мяне важнай. Беларуская меншасць з’яўляецца вельмі важным элементам нашага рэгіёна і нашай культуры“, – адзначыў ён. Пракорым запэўніў, што адкрыты да прапановаў беларускай меншасці. “Дэмакратычная і свабодная Беларусь таксама вызначае бясьпеку нашай краіны,” – сказаў Лукаш Пракорым.

Гэтыя словы з вялікім задавальненнем успрыняў Павел Латушка, які павіншаваў новага маршалка з уступленнем на пасаду. “Гэта вельмі важная і ганаровая пасада. Я веру, што супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі будзе працягвацца і нават пашырацца», — сказаў ён і пажадаў поспехаў на гэтай пасадзе.

У сваю чаргу Роберт Тышкевіч, каардынатар па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Сената Рэспублікі Польшча, падкрэсліў важнасць гэтай сустрэчы.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі абмеркавалі, сярод іншага, формы супрацы беларускай меншасці з ваяводскім урадам, а таксама развіццё Цэнтра беларускай культуры (ЦКБ).

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі: Ірына Халопіца з НАУ, Кацярына Ваданосава і Наталля Сцяпанцова – прадстаўніцы беларускай дыяспары ў Беластоку, др. Анатоль Вап – дырэктар ЦБК і праф. Алег Лактышонак з ЦБК, а таксама Гражына Сабецкая – в.а дырэктара Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Маршалкоўскай управы.

podlaskie.eu

Фота: Mateusz Duchnowski