BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марта Ардашэлія: Мне вельмі сорамна за нашу дзяржаву

Дэпартацыю з Грузіі журналіста Радыё Рацыя Андрэя Мялешкі і ягонай 9-гадовай дачкі пракаментавала галоўны рэдактар тбіліскага выдання SOVA/NEWS Марта Ардашэлія.

Фота з фэйсбука Марты Ардашэлія.

Грузінская журналістка вельмі абураная дэпартацыяй дзіцяці:

Гвалтоўная дэпартацыя дзіця не ўладзіць у ніякія вароты – ні з пазіцыі права, ні з пазіцыі маралі. Мне вельмі сорамна, што наша дзяржава паводзіць сябе так у дачыненні непаўналетніх у Грузіі. Любяць увесь час казаць, што тут культ дзіця. Я не разумею, пад якой матывацыяй былі здзейсненыя падобныя дзеянні ў адносінах непаўналетняй дзяўчынкі, якія б прэтэнзіі не былі да яе бацькоў.

Беларускага журналіста Андрэя Мялешку і ягоную дачку не пусцілі назад у Грузіі, калі тыя прыляцелі з Польшчы. Падчас праверкі дакументаў у іх забралі пашпарты і паведамілі пра дэпартацыю назад у Польшчу. Пры гэтым да моманту адпраўкі самалёту ім не давалі ежу і ваду. Паводле апошніх звестак, вылет самалёта, на якім мусяць дэпартаваць Андрэя Мялешку і ягоную дачку, адбудзецца толькі ноччу.

***

Дэпартацыя замежных журналістаў і апазіцыянераў з Грузіі стала тэндэнцыяй. Так лічыць галоўны рэдактар выдання SOVA/NEWS у Тбілісі Марта Ардашэлія. На яе думку, рэпрэсіўная машына цяпер працуе супраць усіх, хто ідзе ў разрэз інтарэсам Расеі ў Грузіі.

Цяпер ужо і расейскія, і беларускія апазіцыянеры і журналісты, тыя, хто крытыкуюць рэжым, яны, відавочна, у нейкіх спісах, і відаць узмацняюцца санкцыі не толькі ў дачыненні расейскіх апазіцыянераў, але і наогул тых людзей, якія смеюць працаваць у імя чагосьці, што ідзе ў разрэз з інтарэсамі Расеі ў нашым рэгіёне.

Беларускага журналіст Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузіі, дзе ён жыў апошнія тры гады. Падчас праходжання пашпартнага кантролю ў аэрапорце ў Кутаісі, у яго забралі пашпарт і паведамілі пра дэпартацыю.

Беларускае Радыё Рацыя