Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычна матываванай справе, павінен быць вызвалены, – гаворыцца ў заяве дырэктара праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс.

Алесь Бяляцкі
“Рыхтуючыся адзначыць тры гады з дня затрымання Алеся Бяляцкага і яго калег, мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя іх дабрабытам. Мы яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і настойліва просім даць ім неадкладны доступ да належнай медыцынскай дапамогі, а таксама адвакатаў і сваякоў”, — адзначае Стразерс.
На яе думку, беларускія праваабаронцы, якія знаходзяцца ў няволі, зазналі пераслед за тое, што яны “рэалізавалі свае правы на свабоду выказвання меркаванняў і асацыяцый і распачалі жыццёва важную працу ў абароне правоў чалавека”.