BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыля Загорская пра тое, чым запомняцца цяперашнія так званыя „выбары“

Каб не трагічны фон, то цяперашнія так званыя выбары маглі б стаць самымі кур’ёзнымі ў найноўшай гісторыі нашай краіны. Пачалося з таго, што, прызначыўшы выбары ў аўральным рэжыме на канец студзеня, улады самі не маглі сабе патлумачыць, чаму на гэта пайшлі. Што толькі не прыдумвалі, але нават сябе так і не пераканалі. Яшчэ запомняцца выбары тым, што сярод кандыдатаў – некалькі адстаўнікоў розных сілавых ведамстваў, прычым яны маладзейшыя і вышэй па званні за саміведаецекаго. Таксама ёсць сярод прэтэндэнтаў жанчыны, якія, хоць і нібыта спаборнічаюць за крэсла, але прызнаюцца ледзьве не ў любові да свайго канкурэнта. Дзіўная такая любоў. А ў аднаго са спарынг-партнёраў у выбарчай праграме толькі адзін пункт, які ён агучыў прама ў эфіры: “Каб апанентаў улады ванітавала ад параду кандыдатаў.” Зрэшты, сапраўды ванітуе. І не толькі апанентаў, а, здаецца, усіх, хто можа скласці два плюс два, хто можа разглядзець у парадзе псеўдакандыдатаў танную імітацыю. А яшчэ гэтыя вырабы запомняцца флэшмобам “Надо”, які выклікаў ужо тысячы мэмаў сярод інтэрнаўтаў наконт таго, што крыкуны заклікаюць насамрэч “NATO!”

Беларускае Радыё Рацыя