
“Я нават не чакаў, што так будзе” — нібыта засаромеўся саміведаецехто, калі яму паведамілі, колькі подпісаў сабрала ініцыятыўная група за ягонае вылучэнне на выбарах у студзені. Такое адчуванне, што гаворка ідзе пра нейкія звычайныя кампліменты, на які проста сарамліва адказваеш нешта ветлівае. Маўляў, “ну, не такі ўжо я разумны, мудры і прыгожы, як вы кажаце”. Аднак гаворка ідзе зусім не пра кампліменты. У турмах Беларусі надалей застаюцца патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты 2020 года. Тысячы палітвязняў у турме губляюць сваё здароўе. Сотні тысяч вымушаныя былі выехаць па-за межы Беларусі, пакінуўшы родных, нерухомасць і звыклае жыццё. Кожны ў краіне жыве ў страху, што ў любы момант іх могуць арыштаваць. І ў гэтым момант мы чуем словы: я нават не чакаў, што так будзе. Ой, што вы. Падумаеш, 1,5 мільёна. Гэта ж людзі ўсё самі падпісваюцца. Добраахвотна. І ніякіх губазікаў не баяцца. Проста любяць. То бок больш за 20% выбарцаў аддалі свой подпіс за высоўванне саміведаецекаго кандыдатам. Вось жа якія адказныя людзі! Вось толькі здзіўляе, чаму так мала. Трэба болей. Каб не 20%, а ўсе 100, а тое і 120.
Беларускае Радыё Рацыя






