Беларускія актывісты з арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты прынялі ўдзел у вялікай польскай канферэнцыі ECR Kongres MŁODYCH.

Пра удзел беларускіх актывістаў распавядае старшыня Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Кіявец:
-Гэта ўвогуле быў з’езд польскіх кансерватараў, на які ў тым ліку запрасілі нас, як прадстаўнікоў МХД, бо мы таксама правая кансерватыўная партыя. Мы сустракаліся з Малгажатай Гасеўскай – яна зараз у Еўрапарламенце, скажам так, галоўны чалавек па Беларусі.
Па словах Марыны, на сустрэчы былі не толькі прадстаўнікі моладзі, але і людзі рознага ўзросту:
– Былі людзі вельмі важныя для Польшчы, такія як Матэвуш Маравецкі. То бок, мы завялі шмат новых і карысных знаёмстваў.
Марына Кіявец лічыць, што прадстаўнікі «Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў» павінны пашыраць кола сваіх супольных дзеянняў.
Ужо зараз МХД працуе ў кааліцыі з прадстаўнікамі партыі «Народная Грамада» , а таксама з арганізацыяй пад назваю «Краіна Для Жыцця».
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя






