BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: Прыму ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду

У сакавіку стартавала выбарчая кампанія ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання. Разам з ёй у грамадскай прасторы зноў гучыць пытанне: якую ролю сёння адыгрывае гэты орган для беларускай дэмакратычнай супольнасці?

Марына Зялёная
Марына Зялёная

Ці варта браць удзел у гэтых выбарах? Сваімі разважаннямі дзеліцца былая прадстаўніца блока Пракоп’ева – Ягорава, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Грузіі Марына Зялёная:

– Я планую браць удзел, бо думаю, што для мяне гэта такі рэтрыт, гэта выцісканне Лукашэначкі па кропельцы з сябе. Калі ўсе ўлады ўнутры Беларусі гавораць пра тое, што палітыка – гэта брудная справа. Аднак трэба ведаць, што гэтую палітыку, якой нам прыйдзецца займацца, альбо мы зараз займаемся, ніхто акрамя нас рабіць не будзе і не зможа. І таму вельмі карысна, калі вялікая колькаць людзей зможа прыняць удзел у гэтым, для таго, каб самастойна пабачыць, што ж такое палітыка.

Марына Зялёная
Марына Зялёная

Марына Зялёная мае свае думкі наконт павелічэння колькасці людзей, што плануюць галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду:

– Я ведаю, што некаторая колькасць людзей не змагла прагаласаваць, бо ў іх або не праходзілі пашпарты, або, напрыклад, як у мяне, няма пашпартоў. Першае – трэба пашыраць магчымасці. Я ведаю, што можна будзе зараз прагаласаваць з пашпартам Новай Беларусі. Не ведаю, наколькі гэта рэальны факт.

Па папярэдняй інфармацыі выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца ў траўні 2026 году, і ёсць інфармацыя пра новых удзельнікаў гэтай палітычнай барацьбы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Марыны Зялёнай.