BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: У сустрэчы Ціханоўскай і Зурабішвілі няма павесткі пра беларусаў Грузіі

Незалежныя беларускія СМІ паведамілі пра тое, што некалькі дзён назад Святлана Ціханоўская сустракалася ў Мюнхене з пятым прэзідэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі. Сустрэчу каментуе сябра каардынацыйнай Рады, спартоўка Марына Зялёная, якая жыве ў Тбілісі.

Марына Зялёная

– Мая вялікая павага Саламэ. Вельмі моцны палітык. Я бачу, што яна робіць, гэта вельмі карысна для краіны. Вельмі жадае паменшыць рэпрэсіі ўнутры краіны. Яна бачыць гэтыя шляхі, якія могуць прывесці Грузію не туды, куды яна насамрэч хоча. Я не пабачыла, каб наша прадстаўніца, Святлана Геогіеўна, размаўляла пра беларусаў у Грузіі.

Марына Зялёная лічыць, што на такіх важных сустрэчах не трэба забываць пра тых беларусаў, што апынуліся ў гэтай каўказскай краіне:

Пра гэта там няма ні слова. Хаця насамрэч мы ж існуем. У нас ёсць шмат розных праблем. Пачынаючы з таго, што беларусы падвяргаюцца дыскрымінацыі. Ніводны беларус не атрымаў міжнародную абарону. Нам не проста адмаўляюць, нам пішуць такія адказы, я чытала такія адказы, яны прыкладна двух тыпаў: па-першае, як і адмаўлялі нам з Раманам, што мы небяспечныя людзі для краіны.

Па словах Марыны Зялёнай, у Грузіі жыве ў эміграцыі каля дзесяці тысяч беларусаў, якія прыехалі сюды, хаваючыся ад рэпрэсіяў на Радзіме, альбо для таго, каб атрымаць у гэтай краіне візу, ці для таго, каб сустрэцца тут са сваімі роднымі з Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя