BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Золатава ўзнагароджана прэміяй за свабоду слова і прэсы

Палітычная зняволеная журналістка Марына Золатава ўзнагароджана прэміяй за свабоду слова і прэсы. У нямецкім Шорндорфе прайшла цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі імя Іагана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку.

Фота: Natalia Fedosenko/TASS/dpa/picture alliance

У гэтым годзе лаўрэатамі прэміі сталі экс-галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава і афганскае выданне Zan Times, паведамляе Deutsche Welle. Прэмія прысуджаецца 12-ты раз. Яна ўручаецца тым, хто адстойвае свабоду слова і прэсы.

Марыну Золатава затрымалі ў траўні 2021 года. У 2023 годзе яе прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі.