BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Вызваленне палітвязняў – гэта своеасаблівая перамога”

Масавае вызваленне палітвязняў у снежні – гэта своеасаблівая перамога. А 2025 год – гэта год вымушаных саступак беларускаму рэжыму, якія пачаліся дзякуючы спрыяльнай міжнароднай абстаноўцы. У гэтым перакананы былы палітвязень, блогер, журналіст, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок, які быў прымусова вывезены ў Літву ў верасні бягучага года:

– Размарозка гэтая для нас самае галоўнае, самае важнае. Так, гэта неаднаразовая падзея, яна расцягнулася на час, але думаю, што гэта для нас пытанне №1. Так, мажліва, хтосьці скажа, што я “гляджу са сваёй калакольні”, што для большасці насельніцтва Беларусі гэта ніяк не закранула іхняе жыццё.

Палітычныя вынікі 2025 года ў Беларусі адзначыліся супярэчлівай дынамікай. На фоне працягу рэпрэсій і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у студзені адбылося некалькі хваль маштабных памілаванняў. Сярод вызваленых за год палітвязняў апынуліся такія знакавыя постаці як Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава і Сяргей Ціханоўскі, аднак значная частка з іх была прымусова вывезена за межы краіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя