BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавыя кадравыя змены сярод тых, хто адказваў за супрацу з Украінай у Пентагоне

Украінскі журналіст Раман Бачкала, знаходзячыся ў Вашынгтоне, заявіў, што ў Пентагоне ўсе работнікі, якія адказвалі за супрацоўніцтва з Украінай, былі звольненыя або пераведзены на іншыя пасады. Пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.

“Мелі цяпер сустрэчу з журналістамі выдання The Washington Post… Дык вось. Пасля нашай размовы карэспандэнт, які адказвае за ўкраінскі трэк, паехаў у Пентагон, каб даведацца навіны пра Украіну. Таму што, увага! Усе, хто адказваў за Украіну, звольненыя або адхіленыя. Ці куды–небудзь іх перавядуць на іншыя пасады”, – сцвярджае Бачкала. На яго думку, гэта сведчыць аб “поўнай перазагрузцы” адносін ЗША з Украінай.

“Такім чынам, змены дакладна будуць. Новы фармат адносін. Трохі трывожна гэта ўсё. Але якась яно будзе”, – падсумаваў журналіст.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kg24.news