Вайна ва Украіне. Расейцы правялі масіраваную атаку з выкарыстаннем дальняй авіяцыі і беспілотнікаў.

Украінскі бок паведамляў пра тое, што ў паветры знаходзілася 11 расейскіх стратэгічных бамбавікоў, былі выпушчаныя ракеты. Таксама паведамлялася, што існуе пагроза атакі з боку Чорнага мора, адкуль у яго акваторыю зайшлі чатыры караблі, здольныя выпусціць 28 ракет тыпу «Калібр».
Паведамлялася, што ў зоне рызыкі знаходзяцца ўсе рэгіёны Украіны. Абвясцілі трывогу і жыхарам загадалі схавацца ў бамбасховішчы.
Найвышэйшы ўзровень пагрозы быў абвешчаны раніцай у Кіеве. Рэкамендавалася ўвесь час хавацца ў сховішчах. У некалькіх гарадах Украіны прагрымелі выбухі. Яны былі чутны ў гарадах Днепр, Харкаў і Крывы Рог, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
Беларускае Радыё Рацыя






