BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масіраваная расейская атака на Кіеў

Гэтай ноччу расейцы масіравана атакавалі Кіеў, ёсць значныя разбурэнні па ўсім горадзе і пацярпелыя, паведамляе УНІАН.

Украінская сталіца была няспынна атакаваная дронамі, якія цэлілі па грамадзянскай інфраструктуры. Паведамляецца, што пашкоджанні атрымалі сем раёнаў сталіцы. Ёсць частковыя разбурэнні і ўзгаранні ў шматпавярховіках і прыватных дамах. Гарэлі машыны і складскія памяшканні. Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў выніку начнога нападу пацярпелі чатыры чалавекі, усіх шпіталізавалі.

Нагадаем, мінулай ноччу РФ запусціла па Украіне 500 ракет і БПЛА. Большасць з іх была абясшкоджана, але былі і траплянні. Магутнаму ўдару падпала Ровенская вобласць. Найбольш прыняў на сябе горад Дубна, дзе знаходзіцца вайсковы аэрадром.

Беларускае Радыё Рацыя