BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масіраваная атака Расеі на Украіну: 13 загінулых, дзясяткі параненых

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на масіраваны камбінаваны ўдар Расеі па Украіне і заявіў, што маўчанне міру і ЗША «толькі заахвочваюць» расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

“Сёння ратавальнікі працавалі ў больш чым 30 украінскіх гарадах і вёсках пасля масіраванага расейскага ўдару. Усюды, дзе трэба, работы працягваюцца – нашы службы на месцах, аказваюць дапамогу і падтрымліваюць людзей. Дзякуй вам», – напісаў прэзідэнт у сваім тэлеграм-канале.

Ён адзначыў, што амаль 300 ударных беспілотнікаў выпусцілі расейцы за гэтую ноч, большасць – шахеды. Таксама Расея выкарыстала амаль 70 ракет розных тыпаў, уключаючы балістычныя.

«Рашучасць цяпер мае значэнне – рашучасць Злучаных Штатаў, рашучасць еўрапейскіх краін, усіх тых у свеце, хто хоча міру. Свет ведае ўсе слабасці расейскай эканомікі. Спыніць вайну магчыма, але выключна дзякуючы патрэбнай сіле ціску на Расею. Пуціна трэба прымусіць думаць не аб запусках ракет, а аб заканчэнні вайны”, – заявіў украінскі прэзідэнт.

Нагадаем, што пасля начной атакі па Украіне загінулі больш за дзясятак чалавек, сярод іх трое дзяцей, больш за паўсотні паранены.