BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масіраваная ракетная атака Расеі па Украіне

Сёння, 8 ліпеня, раніцай войскі Расеі нанеслі масіраваны ўдар па Украіне, запусціўшы 40 ракет розных тыпаў, – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго звестак, былі атакаваныя Кіеў, Дняпро, Крывы Рог, Славянск і Краматорск. Выбухі раздаваліся ў Кіеве і Кіеўскай вобласці.

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў пра 9 параненых, шэсць з іх шпіталізавалі. У Кіеўскай вобласці загінулі 5 чалавек. Таксама Клічко паведаміў пра падзенне ракеты ў памяшканне дзіцячай медустановы.

Беларускае Радыё Рацыя

T.ME/UA_NATIONAL_POLICE