
фота ілюстрацыйнае
Іран зноў здзейсніў маштабны ракетны ўдар па Ізраілі. Вядома пра 3 загінулых і больш 60 пацярпелых. Выбухі грымелі ў розных раёнах у цэнтры краіны, у Тэль-Авіве разбураны многія будынкі, ракеты трапілі ў хмарачос.
Таксама ў выніку ўдару на НПЗ у Хайфе ўспыхнуў пажар. Між тым, Iran International са спасылкай на крыніцы інфармуе, што ўлады Ірана пачалі перамовы з Масквой аб магчымых уцёках у Расею. Па дадзеных выдання, адзін з высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў даў намесніку кіраўніка апарата аяталы асабістыя гарантыі: калі сітуацыя ў Іране абвастрыцца, Масква арганізуе для яго і чальцоў яго сям’і бяспечны маршрут эвакуацыі. Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што падобныя дамоўленасці маюцца і ў іншых высокапастаўленых афіцыйных асоб Ірана. Некаторыя з іх ужо канчаткова вызначылі маршруты сваіх магчымых уцёкаў.
А тым часам Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне. «І яны яго заключаць, – перакананы Трамп. – Гэтак жа, як я прымусіў Індыю і Пакістан заключыць пагадненне, у дадзеным выпадку выкарыстоўваючы гандаль з Злучанымі Штатамі, каб прынесці розум, адзінства і здаровы сэнс у перамовы з двума выбітнымі лідарамі, якія змаглі хутка прыняць рашэнне і спыніцца». Трамп нагадаў, што за свой першы тэрмін дасягнуў спынення канфлікту паміж Сербіяй і Косавам, а таксама паспрыяў мірнаму ўрэгуляванню паміж Егіптам і Эфіёпіяй. Раней Трамп заявіў, што Вашынгтон, магчыма, можа ўмяшацца ў урэгуляванне канфлікту паміж Ізраілем і Іранам, і не выключыў пасярэдніцтва прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў мірных перамовах.