BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масква і Менск пачалі падрыхтоўку да вайсковых вучэнняў “Захад-2025”

У Міністэрстве абароны Беларусі сёння раніцай, 14 студзеня, паведамілі аб правядзенні штабнога трэнавання Аб’яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Як адзначаецца ў паведамленні прэсавай службы, штабны трэнінг з’яўляецца часткай комплексу мерапрыемстваў у падрыхтоўцы да супольных стратэгічных вучэнняў “Захад-2025”, якія адбудуцца сёлета на тэрыторыі Беларусі.

У часе цяперашніх трохдзённых вучэнняў адпрацуюць прыняццё рашэння на выкарыстанне рэгіянальнай групоўкі для аховы ваеннай бяспекі так званай саюзнай дзяржавы.

“З 14 да 16 студзеня на стацыянарных пунктах кіравання прадстаўнікі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі адпрацуюць адзін з варыянтаў выкарыстання груповак войскаў падчас супольных дзеянняў”, — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае