BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масква скептычна паставілася да ідэі пра спыненне агню

Расейскія крыніцы агенцтва Рэйтар з асцярожнасцю адрэагавалі на прапанову ЗША аб 30-дзённым спыненні агню, падтрыманую Кіевам, адзначыўшы, што любое пагадненне аб спыненні вайны ва Украіне павінна ўлічваць поспехі Расеі.

Адна высокапастаўленая расейская крыніца паведаміла Reuters, што прэзідэнту Уладзіміру Пуціну будзе складана пагадзіцца на ідэю спынення агню без абмеркавання ўмоў і атрымання якіх-небудзь гарантый.

Іншая высокапастаўленая расейская крыніца сказала, што з пункту гледжання Масквы прапанова аб спыненні агню выглядае пасткай, бо Пуціну будзе цяжка спыніць вайну без канкрэтных гарантый або абавязанняў.

Трэцяя расейская крыніца адзначыла, што прапанова аб спыненні агню суправаджалася аднаўленнем вайсковай дапамогі ЗША і абмен разведдадзенымі.

Крэмль пакуль афіцыйна не пракаментаваў сітуацыю.

Беларускае Радыё Рацыя