BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маштабныя пратэсты ў ЗША

У ЗША ўспыхнулі маштабныя пратэсты з-за іміграцыйных рэйдаў. Трамп увёў 2000 нацгвардзейцаў у Лос-Анджэлес.

Фота: Getty Images

Беспарадкі, якія пачаліся з-за іміграцыйнай палітыкі, назіраюцца ўжо два дні. Пачаліся яны са сутыкненняў паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) у горадзе Парамаунт (па сутнасці, адзін з раёнаў Лос-Анджэлеса) пасля іміграцыйных рэйдаў і таго, як колькасць арыштаваных імігрантаў за тыдзень перавысіла сотню людзей.

У сувязі з гэтым Трамп накіраваў 2000 байцоў Нацгвардыі для ліквідацыі беспарадкаў, аднак мясцовыя чыноўнікі супраць такога рашэння і заяўляюць, што такія дзеянні з’яўляюцца “наўмысна правакацыйнымі”, на што ў адказ прэзідэнт ЗША назваў губернатара Каліфорніі і мэра Лос-Анджэлеса “некампетэнтнымі”.

Трамп на фоне пратэстаў таксама заявіў, што на акцыях у краіне будзе забаронена насіць маскі, каб пратэстоўцаў змаглі апазнаць праваахоўныя органы.