BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мажэйка: Каардынацыйная Рада стала інстытутам

Госць Рацыі – палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка

РР: Як ты ацэньваеш падзею – выбары ў Каардынацыйную Раду. Многія ўжо кажуць, што гэта галоўная падзея 2026 года.

Вадзім Мажэйка: Галоўная падзея заўжды залежыць ад фокусу гледжання. Хтосьці скажа, што выкраданне Мадуры галоўная падзея году. Для кагосьці – вайна ў Іране. Для кагосьці – выбары ў Каардынацыйную Раду. А для кагосьці – чарговы выступ Зянона Пазьняка пра тое, што ўсе агенты.

Гэта вельмі асабіста – што лічыць галоўным. Але, безумоўна, выбары ў Каардынацыйную Раду важныя для беларускай палітыкі. Бо гэта дэмакратычны прадстаўнічы інтытут, які існуе ўжо пяць з паловай год. Ужо будзе чацвёрты склад. Выбарнасць дае яму міжнародную легітымнасць. Сейм Літвы ў 20-м годзе прызнаваў Каардынацыйную Раду. А Сейм Польшчы – у 25-ым. То бок, ёсць свая эвалюцыя.

І што мне здаецца галоўным, што Каардынацыйная Рада, відавочна, стала інстытутам. То бок, гэта не праект аднаго чалавека, добры, ці кепскі. Галоўнае – яна жывая. КР перажыла і сыход людзей, сыходы спакойныя і сыходы больш скандальныя. І выкраданне Мельнікавай. КР усё перажыла. Значыць, гэта інстытут. А інстытуты ў палітыцы, гэта заўжды моцна.

Таму, канешне, вельмі цікава, які будзе лёс КР пасля гэтых выбараў: хто пройдзе, як будзе выглядаць яе дзейнасць. І, безумоўна, тут не трэба рабіць ілюзій, беларуская дэмакратычная палітыка – гэта не ёсць навіна нумар адзін у жыцці нацыі і ўсяго свету. Гэта нармальна. Але, безумоўна, як мне здаецца, падзея відавочна важная. Бо ад вынікаў выбараў будзе залежыць канфігурацыя дэмакратычных сілаў на наступныя два гады.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя