BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мажэйка: Ператрусамі ў назіральнікаў улады рыхтуюцца да выбараў

Больш за 200 ператрусаў па ўсёй Беларусі адбыліся некалькі дзён таму ў актывістаў, што былі назіральнікамі на выбарах 2020 году.

Фота: RFE/RL

Палітолаг Вадзім Мажэйка лічыць гэтыя ператрусы падрыхтоўкай да электаральнай кампаніі 2024:

Гэта частка падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі, у дадзеным выпадку цалкам лагічна, калі ўлады баяцца празрыстых выбараў, баяцца назіраць за імі, жадаюць максімальна скараціць назіральніцкую актыўнасць, таму па людзям, якія вядомыя сваёй здольнасцю назіральнікаў, па іх ходзяць, іх застрашаюць.

Па словах палітолага, гэтыя ператрусы і праверкі тэлефонаў закрануць не толькі былых назіральнікаў:

Каб застрашыць не толькі іх, але і ўсіх астатніх, хто патэнцыйна мог бы быць назіральнікам. Гэта само па сабе ўжо шмат кажа пра празрыстасць выбараў. І безумоўна будзе адзначана ў міжнародных справаздачах. Разам з тым таксама я тут бы адзначыў, што ў 20-ым годзе мы ўжо мелі выбары, калі назіральнікі не былі дапушчаныя на выбарчыя ўчасткі, пабачылі, як гэта адбілася на выніках выбараў. Таму пабачым, як будзе выглядаць сітуацыя на адзіным дні галасавання.

Нагадаем, што ў 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню адбудзецца так званы адзіны дзень галасавання (апошняя нядзеля лютага), падчас якога адначасова пройдуць «выбары» у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ды ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя