BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Медыяцыя ЗША магла б вырашыць крызіс на беларуска-літоўскай мяжы”

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі пасля нядаўняй сустрэчы з кіраўніцтвам сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Міндаўгасам Сінкявічюсам, прадстаўнікамі Сейма і МЗС Літвы, падкрэсліў важнасць і перспектывы дыялогу па вызваленні палітвязняў у Беларусі:

– З пункту гледжання вызвалення тут яшчэ ёсць шмат патэнцыялу – калій, забарона на транзіт, які існуе ў Літве. Мы гэта разглядаем як магчымасць уплыву на сітуацыю ў Беларусі, як такі перамоўны рычаг, з дапамогай якога можна вырашаць праблемы і вызвалення людзей і заканчэння рэпрэсій.

Акрамя гэтага, Валер Кавалеўскі пракаментаваў складаную сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы, дзе Менск не згаджаецца адкрыць эвакуацыйны калідор у адказ на часовае закрыццё Літвой пагранічных пераходаў:

– Канешне, Літва зрабіла аднабаковае рашэнне аб увядзенні блакады. Тут ёсць пытанне з абгрунтаванасцю. А тое, што робіць беларускі бок, канешне, гэта вельмі жорсткія захады. На мой погляд, як раз такі тут была б вельмі дарэчы медыяцыя з боку Злучаных Штатаў. Літва сваімі эмоцыямі чапляе і Польшчу, якая заявіла пра перанос адкрыцця памежных пераходаў, а ўсё ж такі на кану вызваленне Анджэя Пачобута.

Вядома, што Літва гатова адкрыць мяжу з Беларуссю з умовай «запэўнення ад беларускага боку, што атакі метэазондамі, што мелі месца раней, узяты пад кантроль». Менск не спяшаецца даваць гарантыі, трымае больш за тысячу літоўскіх грузавікоў на сваёй тэрыторыі і збірае з іх штодзённую аплату.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Валера Кавалеўскага.