BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менск ці Мінск?

29 ліпеня 1939 году Вярхоўны савет БССР прыняў пастанову, на падставе якой Менск у беларускай мове афіцыйна змяніў назву на Мінск.

Ці варта ва ўмовах Новай Беларусі вяртаць назву сталіцы «Менск» разаважае гісторык Аляксандр Пашкевіч:

Па-шчырасці, у нас не так шмат інфармацыі пра гэтае перайменаванне, і таму дакладную матывацыю, прынамсі я, не сустракаў, каб нешта сур’ёзна абмяркоўвалі і дзеля такой мэты ўводзілі гэтае новае напісанне назвы. Можна здагадвацца, што гэта працяг палітыкі русіфікацыі беларускай мовы, якая была закладзена рэформай беларускага правапісу 1933 года. Прынамсі гэта дастаткова лагічна, тым больш што ўжо прайшлі першыя масавыя рэпрэсіі супраць нацыянальнай эліты, калі ўжо беларусізацыя 20-х гадоў канчаткова была згорнутая. Хаця не зусім перайшлі да поўнай русіфікацыі, але тэндэнцыі былі вельмі заўважныя – уніфікаваць так, каб назва мела аднолькавае напісанне ў беларускай і расейскай мове, прычым за аснову была ўзятая версія з расейскай мовы.

Усё магчыма. Тут не магчыма цвёрда сказаць, што гэтага ніколі ў жыцці не адбудзецца. Я б не рызыкаваў. Я не вельмі ўпэўнены ў тым, што гэта тая першачарговая задача, якая перад намі стаіць. Назва “Мінск” – гэта не расейская назва. Яна найперш распаўсюдзілася ў польскай мове. Яна з’явілася не на пустым месцы ў 1929 годзе. Ужываючы назву “Менск”, гэта азначае, што чалавек прабеларускай арыентацыі і не задаволены русіфікацыяй.

На думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, у Беларусі, у першую чаргу, варта пераіменавацаць паселішчы з назвамі, якія адсылаюць да савецкага мінулага: Дзяржынск, Акцябрскі, Кіраўскі ды інш.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя