«Кантакты з нямецкім бокам па гэтай тэме, вядома ж, былі», – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы сітуацыю з «асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва грамадзянінам Германіі». Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства не назваў мужчыну па імю, але з кантэксту зразумела, што гаворка пра Рыка Крыгера. У Беларусі ён прыгавораны да смерці, пра што Глаз таксама змаўчаў. «Гэты злачынец з’яўляецца грамадзянінам Германіі, і нам зразумелы клопат пра яго германскага боку, – адзначыў Глаз. – У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ».
Рык Крыгер
19 ліпеня праваабарончы цэнтр «Вясна» пацвердзіў факт таго, што 24 чэрвеня Менскі абласны суд вынес смяротны прыгавор 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру па шэрагу крымінальных артыкулаў, сярод якіх – акт тэрарызму.