“Да падпісання на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое мае адбыцца ў снежні, рыхтуецца беларуска-расейская дамова аб гарантыях бяспекі”, – сказаў у інтэрв’ю выданню “СБ-Беларусь сегодня” начальнік беларускага генштаба Павел Муравейка.

Ён адзначыў, што ў дамове будуць дакладна прапісаныя палажэнні, якія гарантуюць бяспеку Саюзнай дзяржавы і, у прыватнасці, Беларусі, “як яна будзе забяспечаная, як у гэтым пытанні будзе ўдзельнічаць Расейская Федэрацыя”.
“На выхадзе фактычна гатовы дакумент – канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, дзе таксама адлюстраваны асноўныя напрамкі сумесных дзеянняў па абароне нашых нацыянальных інтарэсаў, межаў і ўзаемадзеянню з нашым стратэгічным саюзнікам – Расейскай Федэрацыяй”, – дадаў Муравейка.
Беларускае Радыё Рацыя






