BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менск наведаў кітайскі прэм’ер

На гэтым тыдні, пасля візіту ў Маскву, Беларусь наведаў прэм’ер-міністар Кітаю Лі Цян. У Менску ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком беларускага ўраду Раманам Галоўчанкам.

Па выніках візіту старшыні Дзяржсавету КНР быў падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў, у прыватнасці, пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паслугамі і інвестіцыямі, а таксама пагадненні аб умацаванні супрацоўніцтва ў галінах бяспекі, энэргетыкі і фінансаў. Падпісаныя пагадненні таксама прадугледжваюць наладжванне больш цеснага супрацоўніцтва Беларусі з урадамі кітайскіх правінцый Чунцын і Шэньсі.

Кітай ужо з’яўляецца другім па велічыні гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расеі, а дзяржаўнае кітайскае выданне China Daily паведамляе, што двухбаковы тавараабарот у 2023 годзе перавысіў 8,4 мільярда даляраў.