У Менска няма прычын, каб “абараняць Еўрапейскі звяз, Еўропу ад мігрантаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

“Па-першае, ва ўмовах усёабдымнага санкцыйнага ціску ў нас няма ні лішніх рэсурсаў, ні маральных абавязацельстваў вырашаць праблемы тых, хто гэтыя санкцыі ўвёў”. — сказаў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што з міграцыйным крызісам звязаная толькі частка заходніх санкцый. Самыя жорсткія санкцыі ўведзеныя за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу працягваецца з вясны 2021 года.
Беларускае Радыё Рацыя






