Мэр Вашынгтона Мюрыэль Баўзэр абвясціла 25 сакавіка Днём Волі ў сталіцы ЗША. Пра гэта са спасылкай на яе паведаміў старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Перадае Радыё Свабода.
Як адзначыў Франак Вячорка, «гэта сімвалічнае абвяшчэнне 25 сакавіка Днём Волі ў Вашынгтоне, і яно адбываецца чацвёрты год запар».
Паводле Вячоркі, ініцыятыва належыць кіраўніку вашынгтонскага аддзела беларускай арганізацыі «БАЗА» Вячаславу Бортніку і беларускай дыяспары ў Вашынгтоне, якія падтрымліваюць добрыя адносны з уладамі горада.
“Гэта напамін пра Беларусь і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Будуць у іншых гарадах ЗША падобныя абвяшчэнні, узняцці бел-чырвона-белага сцягу ў шэрагу амерыканскіх гарадоў, а таксама над мэрыямі”, – падкрэсліў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Беларускае Радыё Рацыя