BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Метэазонд з Расеі выявілі ў Польшчы

У Варміна-Мазурскім ваяводстве польскія паліцыянты правяраюць паходжанне паветранага шара, знойдзенага ў лесе каля населенага пункта Просткі. Паведамляецца, што гэта, хутчэй за ўсё, метэазонд, які мог прыляцець з Калінінградскай вобласці Расеі, піша RMF FM.

Пра знаходку паліцыю паінфармавалі супрацоўнікі мясцовага лясніцтва. Папярэдні агляд пацвердзіў, што зонд выкарыстоўваўся для метэаралагічных даследаванняў, у прыватнасці, для вымярэння тэмпературы паветра. На паходжанне з Калінінградскай вобласці, паводле польскіх журналістаў, паказваюць надпісы на кірыліцы, якія ёсць на прыладзе. Падобныя выпадкі адбываліся і раней: летась у гэтым рэгіёне таксама знаходзілі некалькі падобных аб’ектаў.