BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхаіл Кірылюк: Складаная сітуацыя на мяжы – свядомы крок палітыкі Лукашэнкі

Складаная сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы – свядомы крок палітыкі Аляксадра Лукашэнкі.

У гэтым перакананы адказны за пытанні юстыцыі ў Народным Антыкрызісным Упраўленні Міхаіл Кірылюк.

Лукашэнка абсалютна свядома гэтага намагаўся, я лічу. Ён арганізаваў атакі мігрантаў. Лукашэнка і яго паплечнікі арганізавалі забойства польскага памежніка. Арганізавалі нанясенне цялеснай шкоды польскім памежнікам. Я лічу, што яны рабілі гэта свядома. Для іх гэтыя наступствы, што беларусы зараз стаяць у чарзе па 30 гадзін, гэта не тое, што яны ад гэтага пакутавалі, а гэта тое, чаго яны намагаліся.

Пры гэтым Міхаіл Кірылюк зазначыў, што спадзяецца знайсці паразуменне з польскімі палітыкамі, каб палепшыць сітуацыю на мяжы для грамадзян Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя