BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхал Кацэвіч: Пабег Шмідта ў Беларусь – выклік для Польшчы па ўзмацненні бяспекі інфармацыі

Суддзя з Польшчы Томаш Шмідт збег у Беларусь і папрасіў палітычны прытулак.

Шмідт меў прамы доступ да экс-міністра юстыцыі, а той у сваю чаргу “меў доступ да сакрэтных дакументаў”. Сітуацыю каментуе палітычны аглядальнік Міхал Кацэвіч:

– Гэта такі, можна сказаць, няўдалы для спецслужбаў Беларусі фінал. Таму што ён быў вельмі важным агентам. Суддзя сярэдняга роўню, у яго быў доступ да важных інфармацыяў. І, канешне, гэта сумна для Польшчы ў цэлым, для польскай адміністрацыі. І тут павінны быць ужытыя новыя захады для абароны чыноўнікаў не толькі высокага роўню, а таксама чыноўнікаў сярэдніх і нізкіх узроўняў.

Томаш Шмідт – суддзя Другога адміністрацыйнага суда Варшавы. У Польшчы ён таксама быў фігурантам скандалу, звязанага з дыскрэдытацыяй суддзяў, якія выступалі супраць судовай рэформы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя