BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхал Родзька: Дамагаемся, каб у НАТА з’явілася беларуская вайсковая адзінка

Аб’яднанне «Рух» працягвае сваю дзейнасць у замежжы. Чым менавіта займаецца арганізацыя? Як абараняе беларускія інтарэсы? Ці можна далучыцца да ініцыятывы?

Пра гэта Госць Рацыі – прадстаўнік «РУХу» Міхал Родзька – распавёў нашаму радыё.

РР: Чым быў ужо адметны той перыяд, які паспелі правесці?

– Зараз за лета мы ўжо паспелі правесці пікет які быў каля Міністэрства абароны. Напэўна ўсе беларусы чулі, што на польска-беларускай мяжы забілі польскага жаўнера, 21-гадовага хлопца, яго забілі мігранты. Гэтыя мігранты, як усім вядома, дасылаюцца рэжымам Лукашэнкі і Пуціна адмыслова, гэта гібрыдная агрэсія, гібрыдная вайна, якая ставіць мэтаю зрабіць напружанасць паміж беларусамі і палякамі і напружанасць на мяжы. Мы хацелі ўшанаваць памяць загінулага жаўнера, таксама выказаць свой пратэст супраць гібрыднай агрэсіі, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі і Пуціна. Таксама адным з нашых патрабаванняў было, каб зʼявілася беларуская вайсковая адзінка. Ёсць такая брыгада НАТА польска-літоўска-украінская імя Канстанціна Астрожкага, і мы хочам таксама, каб была беларуская адзінка. Каб беларускія жаўнеры, якія вяртаюцца з той жа Украіны, якія хочуць працаваць у гэтай сферы, але не хочуць ехаць на вайну, каб яны маглі туды ўладкавацца, і там рыхтавацца вайскова да вызвалення Беларусі.

Цалкам размова:

З Міхалам Родзькам размаўляла Марына Савіцкая. Сачыць за дзейнасць аб’яднання можна праз тэлеграм-канал «Руху»:

Беларускае Радыё Рацыя